Фота Аuto.onliner.by.

Фота Аuto.onliner.by.

 Фота Аuto.onliner.by.

Фота Аuto.onliner.by.

Як паведамляе партал Аuto.onliner.by, на МКАД у раёне перасячэння з вуліцай Шаранговіча адбылася сур’ёзная аварыя з удзелам мікрааўтобуса «Газель» і легкавіка BMW. Паводле інфармацыі партала, «Газель» перамяшчалася з сярэдняга шэрага ў крайні левы і пры гэтым не прапусціла легкавік. Аўтамабілі сутыкнуліся, пасля чаго мірааўтобус пратараніў агароджу, выехаў за межы праезнай часткі і тройчы перакуліўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аварыі пацярпела пяць чалавек. Яны атрымалі пераломы. Усе яны — пасажыры «Газелі». Усяго ў мікрааўтобусе было сем чалавек. Гэта супрацоўнікі будаўнічай арганізацыі.

Партал прыводзіць сведчанні ўдзельнікаў здарэння. Па словах кіроўцы «Газелі», ён вырашыў апярэдзіць легкавік, які ехаў перад ім. У люстэрка задняга віду пабачыў «БМВ», але «на прыстойнай адлегласці», таму і наважыўся на апярэджанне. Ён сцвярджае, што хуткасць «БМВ» была высокай.

Кіроўца легкавіка мяркуе, што не парушаў правілы і меў перавагу перад кіроўцам мікрааўтобуса.

Хто з іх мае рацыю, стане вядома па выніках экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?