У сваім блогу Бахарэвіч прыводзіць тэкст заявы на імя старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Пятровіча (Сачанкі). Ён папракае кіраўніка арганізацыі і яе раду ў тым, што яны ніяк не абаранілі яго пісьменніцкую годнасць, калі іншыя літаратары і крытыкі абрынуліся на яго з хлуснёй. Таксама Альгерд Бахарэвіч кажа пра фактычную цэнзуру, якую спрабуюць супраць яго ўвесці. Саюз падзяляе сваіх сябраў на «правільных» і «хунвэйбіна», на «верных запаветам» і «ачарніцеляў», на «сваіх» і «чужых» — і гэта ў сітуацыі, калі само існаванне беларускай мовы і культуры стаіць пад пагрозай», — піша вядомы літаратар.

Альгерд Бахарэвіч — аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаванні гарадоў», «Праклятыя госці сталіцы», «Сарока на шыбеніцы». Апошні час ён жыве ў Гамбургу, публікуецца пераважна на сайце радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?