Актывіст аргкамітэта па стварэнні ў БеларусіПра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэта Дзмітрый Сіняк.Нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзяніс Сахар аштрафаваны на 30 базавых велічынь (1 млн 50 тыс рублёў).
Паводле яго слоў, Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 12 снежня прыкладна ў 7.30 у сябе дома. Доўгі час яго сябры не ведалі, дзе ён знаходзіцца. Ні ва УУС, ні ў судзе Першамайскага раёна Мінска не пацвярджалі яго затрыманне. Аднак як стала вядома, у Першамайскім судзе ўсё ж адбыўся працэс, які завяршыўся штрафам для Сахара за дробнае хуліганства.
Сіняк звязвае затрыманне свайго таварыша з акцыяй
Нагадаем, у гэты дзень трое маладых людзей вылілі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі. Ва ўлётках ад імя беларускіх
«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі такія прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта замоўленымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, якія выклікаюць то смех, то здзіўленне. Няўмелы рэбрэндынг назваў тэлеканалаў не змяніў іх сутнасці. Пасля змены шыльды БТ усё так жа і засталося сферычным тэлебачаннем у вакууме. Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую інфармацыю пра аб’ектыўную рэчаіснасць!» — гаворыцца ў адозве да БТ.