Як паведаміў ініцыятар акцыі Андрэй Радкоў, «Часоўнік» за $500 купілі ў калекцыянера. Частку грошай выдзялілі з гарадскога бюджэту, частку сабралі сіламі грамадскасці (значна дапамаглі сябры Таварыства беларускай мовы з Магілёва).
«Часоўнік» — выданне ХVIII стагоддзя, якое выйшла ў Магілёве ў друкарні Богаяўленскага праваслаўнага брацтва па замове старавераў. Па папярэдняй экспертызе, якую праводзілі спецыялісты, кніга пабачыла свет прыкладна ў 1773 годзе ў друкарні, заснаванай яшчэ Спірыдонам Собалем.
У хуткім часе ў музеі гісторыі Магілёва адбудзецца прэзентацыя «Часоўніка».
0
0
0
0
0
0