Сёння Касцюкевіч прэзентуе «Зборную РБ па негалоўных відах спорту»
19.00, кнігарня «логвінаЎ».
20 снежня (аўторак) аб 19-й вечара ў кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія Паўла Касцюкевіча з нагоды выхаду кнігі прозы «Зборная РБ па негалоўных відах спорту».
Крыху пра кнігу. Апавяданні, якія праліюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-футуролагаў, смаргонскіх кантрабандыстак-серпентолагаў і гродзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў.
Назва кнігі дадзена паводле апавядання, у якім дзейнічае паўміфічная каманда, якая адначасова гуляе ў пола на сланах, скочыць з трампліна на верблюдах і гуляе ў падводны хакей.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ