У Менскім касьцёле Сьв.Роха на Залатой Горцы штопятніцы а 20 гадзіне (пасьля вячэрняй імшы) адбываюцца сустрэчы “Біблійнага кола”, якія праводзіць ксёндз Пётр Бялевіч. Айцец Пётр на беларускай мове тлумачыць вытрымкі з Новага і Старога Запавету, прыводзіць прыклады з жыцьця, адказвае на пытаньні вернікаў і запрашае прыходзіць усіх ахвотных. У гэтым годзе ўжо адбылося шэсьць такіх сустрэчаў. Ніхто з удзельнікаў не застаўся абыякавым, бо было вельмі цікава!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?