Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары.
Міністэрства культуры Беларусі па ўзгадненні з Гродзенскім аблвыканкамам аб'явіла конкурс на стварэнне эскізных праектаў помніка Міндоўгу (заснавальніку і першаму князю Вялікага Княства Літоўскага) у Навагрудку, паведаміла прэс-сакратар Мінкультуры Ганна Смольская.
Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобраза легендарнага князя. Кампазіцыйнае і пластычнае рашэнні помніка павінны быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Удзельнічаць у конкурсе могуць прафесійныя скульптары.
Заяўкі можна падаваць да 10 лютага 2012 года ўключна. Матэрыялы павінны быць прадстаўлены аўтарамі не пазней за 17.00 у галерэю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Эскізныя праекты будуць разгледжаны журы ад 1 сакавіка 2012 года. Пераможца атрымае права на стварэнне помніка Міндоўгу ў Наваградку.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Каментары