Раней
Сам жа Шушкевіч прызнаўся, што гэтая ідэя дзяўчат яго ўразіла, і ён усяляк адгаворваў іх ад гэтай задумы.
«Я ім сказаў, што я бачыў, як у нас такіх маладых і прыгожых збівалі і калечылі, і таму — мой абавязак іх папярэдзіць…» — распавёў Станіслаў Шушкевіч.
Ён таксама адзначыў, што калі дзяўчыны ўсё ж вырашацца прыехаць у Мінск, то сам прыйдзе на іх акцыю, каб маральна падтрымаць актывістак.
Аднак самі «феменкі» аспрэчылі інфармацыю аб сваім намеры ехаць у Беларусь. Як распавяла Naviny.by лідар руху Ганна Гуцол,
на сустрэчы з Шушкевічам дзяўчыны проста распытвалі яго аб сітуацыі ў Беларусі.
«Нехта з дзяўчат сказаў, што было б нядрэнна, калі б мы паехалі ў Менск. Але на самай справе мы гэтага не плануем і вельмі засмучаныя, што навіна так разышлася», — адзначыла Ганна Гуцол.
«Мы не едзем, бо баімся за жыццё, свабоду і здароўе нашых актывістак», — дадала яна.
Па словах Ганны Гуцол, 19 снежня, у гадавіну прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і разгону Плошчы, FEMEN выступяць у падтрымку свабоды беларускага народа, але ў Кіеве.
Актывісткі хочуць правесці акцыю каля беларускай амбасады, але, як адзначыла лідар руху, тэрыторыю каля амбасады «любяць застаіць машынамі», таму, магчыма, дзяўчаты будуць пратэставаць на Майдане Незалежнасці.