Савецкі РУУС Мінска распачаў крымінальную справу ў дачыненні да невядомага мужчыны, які ў вагоне метро паведаміў іншым пасажырам пра пагрозу здзяйснення выбуху. Пра гэта паведамляецца ў зводцы МУС. Інцыдэнт здарыўся 12 снежня ў панядзелак на станцыі «Плошча Якуба Коласа».

Крымінальная справа заведзена ч.1 арт.340 КК РБ (загадзя ілжывае паведамленне аб рыхтаваным выбуху, падпале ці іншых дзеяннях, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей, альбо прычынення шкоды ў буйным памеры, альбо наступлення iншых цяжкіх наступстваў). Згодна гэтага артыкула мужчыне пагражае да 5 гадоў турмы.

Нагадаем, што 11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая» прагрымеў выбух. У выніку загінулі 15 чалавек, сотні атрымалі раненні. Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі ў здзяйсненні тэракта Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх прысудзілі да расстрэлу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?