Упраўленне культуры Мінгарвыканкаму дала дазвол на правядзенне вялікага канцэрта «Крамбамбулі» у Мінску, паведамляе Тузін Гітоў са спасылкай на арганізатара мерапрыемства Ўладзіміра Шаблінскага. Па яго словах, неўзабаве распачнецца рэкламная кампанія канцэрта, які мае адбыцца 11 лютага ў клубе Re:Public.

«Крамбамбуля» на чале з Лявонам Вольскім пакажуць мінчукам сваю апошнюю праграму «Drabadzi-drabada», прэзентацыя якой мусіла адбыцца яшчэ ў сакавіку, але не адбылася з-за адмены канцэрта. Арганізатары і музыкі спадзяюцца, што гэтым разам канцэрт пройдзе, як і запланавана. Да таго ж, 25 снежня Лявон Вольскі дасць сольны канцэрт у страўні «Камяніца»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?