Здарэнні4040

Бойня ў Льежы: невядомы закідаў прыпынак з людзьмі гранатамі

6 чалавек загінула, 123 паранены, каля дзясятка — у цяжкім стане. 32-гадовы нападнік забіў сябе.

Невядомы адкрыў агонь на рынкавай плошчы ў бельгійскім горадзе Льеж. Ён забіў шэсць чалавек і параніў 123, пасля чаго пакончыў з сабой.

Сярод загінулых — двое падлеткаў. Па дадзеных паліцыі, 32-гадовы нападнік страляў і кідаў гранаты з даху будынка ў цэнтры горада, у раёне папулярнага каляднага кірмаша.

Названа імя гэтага чалавека: Нардзін Амрані. Ён раней прыцягваўся да адказнасці за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі.

Раней паведамлялася пра двух і больш нападнікаў, але па дадзеных паліцыі, стральбу і выбухі зладзіў адзін чалавек. Улады не расцэньваюць напад тэрарыстычным актам.

Тэрыторыя вакол месца здарэння ачэплена.

Медыцынскі персанал аказваў дапамогу цяжкапараненым у будынку суда, зазмешчаным на плошчы.

Стан семярых чалавек ацэньваецца як цяжкі.

У гарадской лякарні лекары спрабуюць выратаваць жыццё паўтарагадовага хлопчыка, параненага падчас нападу.

Журналіст Гаспар Гражан з мясцовай газеты La Meuse апынуўся на плошчы адразу пасля нападу.

«Мы бачылі людзей з агнястрэльнымі раненнямі ў плячо, у руку, — прыводзіць яго словы агенцтва Ройтэрз, — Я бачыў людзей зусім напалоханых, яны плакалі, усе гаварылі па мабільных тэлефонах».

Раней журналіст той жа газеты Грэг Енко сказаў у інтэрв’ю Бі-бі-сі, што бачыў выбух.

«Гэта было неверагодна, — дадаў Енко. — Мы бачылі чалавека на даху, які спрабаваў забіваць людзей. Гэты чалавек забіў сябе гранатай».

Вуліцы, што вядуць у цэнтр горада, некаторы час былі блакаваныя, аднак цяпер рух па іх зноў адкрыты. Людзям спачатку было сказана заставацца ў будынках, але цяпер яны вяртаюцца на вуліцы.

Плошча Сен-Ламбэр з’яўляецца ажыўленай транспартнай развязкай, якая абслугоўвае сотні аўтобусаў. Там праходзіць калядны кірмаш, які за снежань наведвае каля 1,5 млн чалавек.

Каментары40

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць