Цэны растуць ледзь не кожны тыдзень, таму людзі рэдка звяртаюць увагу на тое, што хлеб падаражэў на 100 рублёў, а малако — яшчэ на 50. Але калі азірнуцца на год назад, відаць гіганцкая розніца цэнаў.

Чытач «Нашай Нівы» прынёс у рэдакцыю чэк з гіпермаркета «Карона». Ён датаваны лістападам 2010 года. Месяц да выбараў, павышэнне заробкаў усёй краіне, няма дэфіцыту тавараў…

Таму і чэк унушальны — 71 тавар на 190 тысяч рублёў.

Чытач — шматдзетны тата, таму сярод пакупак можна ўбачыць шмат дзіцячага харчавання і тварожных пастаў. І ніякага алкаголю.

Мы ўзялі стары чэк і пайшлі з калькулятарам у тую самую «Карону», каб паглядзець, колькі тыя тавары каштуюць цяпер. Наколькі белстатаўскія падлікі інфляцыі пацвердзяцца ў побытавай сітуацыі? Нагадаем, паводле афіцыйнай інфармацыі, цэны выраслі на 104%. Гэта значыць, набор тавараў мусіў каштаваць каля 390 тысяч рублёў. Што ж атрымалася на справе?

Як выявілася, цяпер за вялізны кошык давялося б аддаць 414 540 тысяч рублёў.
Што падаражэла ў чэку больш за ўсё? На першым месцы беларускія агуркі, якія каштуюць у 4,8 разу больш. Раней за кілаграм трэба было аддаць 6330 рублёў, а цяпер — 30250. Таматны сок «Сочны» і порысты шакалад «Рашэн» падаражэлі ў 3,5 разу. Першы з іх цяпер каштуе 9000 рублёў, а другі — 9950 рублёў. Пры гэтым ніводзін прадукт не захаваў сваю цану і тым больш не патаннеў…
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?