Амерыканскі часопіс Time 14 снежня назваў «чалавека году» паводле ўласнай версіі. Рэдакцыя выдання вырашыла, што
ў 2011 годзе такім чалавекам павінен стаць абагульнены «Пратэстовец» (The Protester), паколькі ў адыходзячым годзе менавіта ён — незадаволены уладай чалавек — наймацней паўплываў на развіццё свету, паведамляе afn.by.
У сувязі з гэтым выданне асабліва падкрэслівае ролю Мухамеда Буазізі — раней нікому не вядомага гандляра гароднінай з невялікага горада ў Тунісе, з самаспалення якога пачаліся хваляванні ў гэтай краіне. У выніку Туніс стаў першай арабскай краінай, што пазбылася дыктатара, які дзесяцігоддзямі кіраваў народам.
У далейшым такія ж —
нікому не вядомыя — людзі дамагліся звяржэння дыктатараў у Егіпце, Лівіі і Емене, працягваюць барацьбу супраць іх у Сірыі, Бахрэйне і іншых краінах.
2011 год адзначыўся масавымі пратэстамі і ў Беларусі.
Падзеі Плошчы 19 снежня 2010 сталі каталізатарам для «маўклівых серадаў»,«стоп-бензінаў» , ланцугоў неабыякавых людзей і іншых акцый, у якіх узялі ўдзел тысячы беларусаў па ўсёй краіне.
0
0
0
0
0
0