На пляцоўцы Астравецкай АЭС, што будуецца паблізу мястэчка Варняны, адбылося першае траўматычнае здарэнне, паведаміў рэгіянальны грамадскі актывіст Іван Крук. Так супала, што якраз у гэты час Астравецкі раён наведваў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Канюк.

Выявілася, што на пляцоўцы выкарыстоўваюцца дызельныя перасоўныя электрастанцыі, пры эксплуатацыі якіх парушаецца тэхніка бяспекі. 1 снежня на аб’екце працаваў стажор, жыхар Астраўца Алег Січынскі. Пры спробе рамантаваць трубавод радыятара ахалоджвання дызельнай электрастанцыі, яму адрэзала тры пальцы. Зараз Січынскі знаходзіцца на стацыянарным лячэнні ў хірургічным аддзяленні Астравецкага шпіталя, а па факце парушэння правілаў бяспекі працы на Астравецкай будаўнічай пляцоўцы нібыта ідзе праверка. Мясцовая газета “Астравецкая праўда”, якая звычайна асвятляе ўсе, нават найдрабнейшыя здарэнні, замоўчвае факт калецтва чалавека на будаўнічым аб’екце АЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?