Пацярпелыя па справе аб тэракце ў мінскім метро спрабуюць атрымаць копію прысуду, каб скласці наглядную скаргу. Пра гэта паведаміла адна з пацярпелых, Інэса Крутая.

Каб атрымаць належны па законе доступ да прысуду, яна нават накіравала ліст у Вярхоўны суд. Адказу пакуль не было.

Звярнуцца з нагляднай скаргай на прысуд Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіслава Кавалёву ўдзельнікі судовага працэсу могуць у Вярхоўны суд або Генеральную пракуратуру. Скласці ж скаргу яны могуць, азнаёміўшыся з прысудам. У сувязі з гэтым у пацярпелых узнікае пытанне адносна тэрмінаў рэалізацыі свайго права звароту са скаргай. Як ужо паведамлялася,

прашэнне аб памілаванні самі асуджаныя да смяротнага пакарання павінны накіраваць кіраўніку дзяржавы да 16 снежня.

Нагадаем, 14 снежня намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук паведаміў журналістам, што прашэнне аб памілаванні накіраваў толькі Уладзіслаў Кавалёў. Наглядных скаргаў яшчэ не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?