Агонь з Віфлеема 16 снежня пачне падарожжа па Беларусі — беларускія і расійскія скаўты прымуць міжнародную эстафету «Віфлеемскі агонь міру і дружбы» на беларуска-польскай мяжы.

Агонь ад Нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме ўжо 25 гадоў падарожнічае па свеце перад Раством. Беларусь прымае ўдзел у эстафеце ў 12-ы раз пры падтрымцы праваслаўнай і рымска-каталіцкай Цэркваў.

Першым беларускім храмам на шляху агню з Віфлеема стане Фарны касцёл у Гродне, дзе з гэтай нагоды адбудзецца набажэнства. Святое полымя будзе гарэць у касцёле на працягу двух тыдняў, каталікі і праваслаўныя змогуць прыйсці сюды, каб запаліць свечку і лампадку і аднесці яе дадому.

У мінскі архікафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі і іншыя прыходы сталіцы агонь даставяць 17 снежня.
Моладзь з іншых беларускіх гарадоў адвязе агонь у свае прыходы.

Перадкаляднадная традыцыя распаўсюду Віфлеемскага агню нарадзілася ў 1986 годзе ў аўстрыйскім горадзе Лінц.

Першапачаткова мерапрыемства планавалася як акцыя з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і ўвазе. Ідэю тут жа ўзялі ў рукі еўрапейскія скаўты.
Кожны год яны бяруць агонь у месцы нараджэння Ісуса Хрыста і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у кафедральным саборы ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?