Расейскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка пакінуў у сваім твітары некалькі запісаў наконт таго, пра што размаўляў з беларускім кіраўніком.
Вось адна такая нататка: «Лукашэнка круты: сказаў, што ў еўрапейскіх лідараў няма яец. Я запярэчыў: у Сарказі ёсць. Лукашэнка прысудзіў: і ў Сарказі няма!»
Пісьменнік-сатырык Віктар Шэндэровіч такім чынам ацаніў гэты дыялог: «Мой уралагічны каментар будзе даволі кароткі: што яйцы — гэта карысна, яйцы — гэта добра, але не замест мазгоў. Пададзены дыялог цалкам адпавядае інтэлектуальнаму ўзроўню як Сяргея Леанідавіча, так і Аляксандра Рыгоравіча».