У трэцім матчы маладзёжнага чэмпіянату свету па хакеі ў групе, А першага дывізіёна ў нямецкім Гарміш-Партэнкірхене беларуская зборная з буйным лікам выйграла ў каманды Вялікабрытаніі — 10:2 (2:0, 6:0, 2:2).

У другім паядынку 14 снежня Нарвегія ўзяла верх над Аўстрыяй — 5:2. Позна вечарам адбудзецца сустрэча Германія — Славенія.

Становішча каманд: Германія — 6 ачкоў (2 гульні; розніца шайбаў 13–3), Беларусь — 6 (3; 14–6), Нарвегія — 6 (3; 12–7), Славенія — 5 (2; 11–2), Аўстрыя — 1 (3; 6–19), Вялікабрытанія — 0 (4–23).

16 снежня Беларусь сустрэнецца з Аўстрыяй, 17-га — са Славеніяй. У топ-дывізіён выходзіць найлепшая каманда групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?