Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў большай эфектыўнасці і ініцыятыўнасці ў рабоце.Адпаведнае патрабаванне кіраўнік дзяржавы агучыў сёння на пастаянна дзеючым семінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў на тэму «Імпартазамяшчэнне як важнейшы фактар дасягнення збалансаванага развіцця эканомікі Рэспублікі Беларусь».
«Пачынайце варушыцца. Улады на тое і існуюць, каб прымусіць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Меў рацыю прэм’ер, калі гаварыў: мы не абаронімся, не засцеражом сябе мытнымі пошлінамі і г.д. Нас проста раздавяць, бо ў нас адкрытая эканоміка».
Кіраўнік дзяржавы заклікаў усіх да актыўных дзеянняў і пошуку эфектыўных рашэнняў у развіцці эканомікі, у тым ліку і ў пытанні імпартазамяшчэння. «Калі мы гэтага не зробім, нас проста раздавяць, мы знікнем як дзяржава», — падкрэсліў ён.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў работу мясцовых органаў улады. «Так, мы цяпер заціснулі гайкі на ўзроўні губернатараў і міністраў, але ў нас поўнасцю выключаны са справы старшыні гар- і райвыканкамаў,
яны як ездзілі ў савецкія часы па палях, арганізоўваючы збор ураджаю, так і сёння ездзяць. Але эфектыўнасць такіх паездак роўная нулю. Іх уклад у гэты каравай мінімальны»,— сказаў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што мясцовыя ўлады павінны кантраляваць і прымушаць укараняць у вытворчасць новыя сучасныя тэхналогіі. «Убачылі новыя тэхналогіі, прымушайце, няхай робяць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.