У нядзелю ў італьянскай Антэрсэльве скончыўся чэмпіянат сьвету па біятлёне. Беларуская зборная не заваявала на першынстве ніводнага мэдалю.

Найлепшы вынік быў паказаны жаночай эстафэтнай камандай у нядзелю – пятае месца. У масстарце нашы дзяўчаты нават не змаглі дабегчы да фінішу.

Аднак асабліва «парадавалі» нашы мужчыны. Найлепшым іх вынікам было 25 месца Аляксандра Сымана ў гонцы. Беларуская эстафэтная каманда ўвогуле ўмудрылася заняць 20‑ае месца з 21‑ой каманды. Цяжка ўявіць, ці было нешта падобнае ў гісторыі беларускага біятлёну. За сьпінамі беларусаў аказаліся толькі брытанскія паўаматары, якія выступаюць на чэмпіянаце за свой кошт. Беларускі мужчынскі біятлён аказаўся не гатовы да сыходу са зборнай вэтэранаў, якія здабывалі раней перамогі. Маладой зьмены ім ня выхавалі, спартоўцаў з Расеі таксама не атрымалася завезьці. Адсюль такія вынікі.

Выглядае на тое, што і ў наступныя гады чакаць перамог ад нашых біятляністаў не выпадае. Заўзятары жартуюць, што больш рэалістычна цяпер верыць у зборную Беларусі па футболе, чым па біятлёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?