Паміж маршамі Дзедаў Марозаў, вітрынамі з ватай і мандарынамі, сельскагаспадарчымі базарамі ва ўсіх раёнах Мінска творчая моладзь запрашае на маркет хэндмэйду ў цэнтры сталіцы.
Аўтарскі навагодні дэкор зараз амаль недаступны шырокай публіцы, але «Christmas
«Каля 30 беларускіх дызайнераў прэзентуюць свае работы, — кажа менеджар праекту Марына Давыдава. — Асноўная тэматыка — гэта Новы год, таму на кірмашы вы знойдзеце навагоднія шары і вяночкі, свечы і ўпрыгожванні, дзе асноўным будуць элементы, якія асацыііруюцца з зімой».
Свае работы прэзентуюць студэнты Акадэміі мастацтва і іншыя пачаткоўцы хэндмэйду. Арганізатары абяцаюць, што кошты на падарункі будуць дэмакратычнымі.
«На жаль, у Мінску вельмі мала мерапрыемстваў, якія б перадавалі калядны настрой, стваралі атмасферу ўтульнага сямейнага свята. Мы спадзяемся, што ў нас гэта атрымаецца», — кажа Марына Давыдава. Тым больш, што досвед у арганізатараў ёсць. У свой час яны стваралі ўнікальны
Арткірмаш «Christmaspop-up shop» будзе працаваць 24 снежня з 11 да 17 гадзін у музеі Дома гісторыі кіно (вул. Свярдлова, 4).