Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што адносіны ЗША з іншымі краінамі нельга назваць супрацоўніцтвам, паводле яго слоў, Амерыцы, хутчэй, патрэбныя падначаленыя.

«Тое, што я зараз бачу, і тое, пра што я казаў у Мюнхене, — гэта не саюзніцтва. Мне часам здаецца, што Амерыцы не патрэбныя саюзнікі, ім патрэбныя васалы. Але мы хочам і будзем выбудоўваць адносіны са Штатамі», — сказаў Пуцін, адказваючы на ​​пытанні ў прамым эфіры праграмы «Размова з Уладзімірам Пуціным. Працяг».

«Вось прынялі рашэнне па Афганістане, ну хто-небудзь параіўся з саюзнікамі аб тым, што трэба рабіць у Афганістане? Хрэна з два», — заявіў Пуцін, дадаўшы, што ў гэтым» ніякага саюзніцтва няма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?