Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, які збіраецца балатавацца ў прэзідэнты ў наступным годзе, заявіў, што лічыць немагчымым абмежаванне інтэрнэту.

«Па-першае, лічу немагчымым абмяжоўваць інтэрнэт. Гэта і тэхналагічна складана, і палітычна няправільна», – сказаў Пуцін.

«Гэтае асяроддзе вельмі свабоднае, у найвышэйшай ступені дэмакратычнае... Калі ўладзе не падабаецца, што адбываецца ў інтэрнэце, ёсць адзін спосаб – на той жа інтэрнэтаўскай пляцоўцы прапанаваць іншыя варыянты і падыходы да рашэння праблем, якія абмяркоўваюцца ў інтэрнэце», – дадаў прэм'ер, прызнаўшыся, што сам ён не карыстаецца інтэрнэтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?