У ходзе візіту ў Лондан дэлегацыя беларускай апазіцыі 15 снежня сустрэлася з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Уільямам Хейгам і міністрам па справах Еўропы Дэвідам Лідынгтанам.
Як паведаміў
«Абмяркоўвалі і іншыя пытанні: як можна арганізаваць грамадскую кампанію за вызваленне беларускіх палітзняволеных, як зрабіць працу Вялікабрытаніі ў ААН больш эфектыўнай для таго, каб прыцягнуць увагу гэтай структуры да праблемы палітзняволеных у Беларусі.
Дамовіліся, што яны паспрабуюць паўплываць на брытанскі Чырвоны Крыж, каб ён заняўся пытаннем катаванняў і здзекаў з беларускіх палітзняволеных.Найперш гэта тычыцца Саннікава і Статкевіча, з якімі ўжо больш за месяц ні ў кога не было кантактаў», — адзначыў Міхалевіч.
Візіт прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ў Вялікабрытанію праходзіў 13–15 снежня па запрашэнні МЗС гэтай краіны. У дэлегацыю ўваходзілі старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Ірына Багданава (кампанія «Еўрапейская Беларусь»), Ігар Драка («Гавары праўду!»), сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»,
Вечарам 13 снежня прадстаўнікоў беларускай апазіцыі прымалі ў Палаце абшчын Вялікабрытаніі. Арганізатарамі сустрэчы выступілі лорд Добс, член правячай Кансерватыўнай партыі, і дэпутат ад Лейбарысцкай партыі Памэла Нэш. У сустрэчы ўдзельнічалі 15 брытанскіх парламентарыяў. На сустрэчы таксама абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і, у прыватнасці, праблема беларускіх палітзняволеных.
У Лондане беларуская дэлегацыя таксама сустрэлася з прадстаўнікамі брытанскіх НДА, праваабаронцамі і журналістамі.