Жыхарка Гомеля Людміла Міраненка падала іск у суд аб спагнанні з адміністрацыі Савецкага раёна на яе карысць грашовай кампенсацыі маральнага ўрону ў 10 мільёнаў рублёў. Адміністрацыйная камісія пры адміністрацыі Савецкага раёна незаконна аштрафавала жанчыну, а суд адмяніў гэту пастанову.

Аб абставінах справы паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які дапамагаў Міраненцы складаць скаргу ў суд.

Паводле яго слоў,

поўная цёзка Людмілы Міраненкі, якая нават нарадзілася ў адзін год з ёй, парушыла правілы гандлю
(частка 8 артыкула 12.17 КоАП). Аднак адміністрацыйная камісія пры адміністрацыі Савецкага раёна не разабралася і прыцягнула да адказнасці невінаватую грамадзянку з-за поўнага супадзення пашпартных звестак. Людміла Міраненка была аштрафавана. «Цікава, што н
а разглядзе правапарушэння сакратар камісіі сцвярджала, што менавіта гэтая Людміла Міраненка незаконна гандлявала», —
удакладніў праваабаронца.

Жанчына звярнулася ў суд, і пастанова камісіі была адменена, а вытворчасць па справе спынена. Сярод падстаў для адмены пастановы суд указаў той факт, што ў пратаколе аб правапарушэнні супрацоўнікі камісіі сфальсіфікавалі асабісты подпіс Міраненкі, што пацвярджаецца заключэннем экспертызы. Гэта значыць камісія вынесла ў дачыненні да гамяльчанкі незаконную пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці.

Незаконнае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці, якое мела вынікам прычыненне маральнага ўрону, жанчына ацаніла ў 10 млн. рублёў.

«Фальсіфікацыя з боку камісіі доказаў па адміністрацыйнай справе зняважыла маю чалавечую і грамадзянскую годнасць,
прымусіла мяне на працягу доўгага перыяду часу адчуваць сваю безабароннасць перад самавольствам і ўсёдазволенасцю дзяржаўных органаў, усумніцца ў дзейснасці прынцыпу законнасці і справядлівасці. Я была пастаўлена ва ўмовы адчаю і бязвыхаднасці. Мае маральныя пакуты выражаюцца ў адчуванні трывогі, пастаяннага неспакою на працягу паўгода судовага разбору і да адмены незаконнай пастановы і спынення адміністрацыйнай справы», — напісала ісцец у скарзе ў суд.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?