Карэспандэнт «Свабоды» атрымаў СМС з Івацэвіцкай калоніі № 5 з паведамленнем пра тое, што Мікалай Аўтуховіч зрабіў замах на сваё жыццё.
Мы не можам спраўдзіць гэтую інфармацыю
Мікалай Аўтуховіч не аднойчы рабіў замах на сваё здароўе,калі абвяшчаў галадоўкі на знак пратэсту супраць утрымання яго ў турме.
У СМС з калоніі таксама паведамляецца, што
цяпер палітвязню робяць перавязкі, што ён пачаў есці, адчувае сябе здавальняюча і просіць перадаць яму літаратуру.
***
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязнем сумлення.
0
0
0
0
0
0