Заява Эўракамісіі была распаўсюджаная пасьля паседжаньня Рабочай групы Міжурадавай камісіі па праблемах зьмены клімату, што праходзіла з 29 студзеня па 1 лютага ў Парыжы. Згодна з заключэньнем Рабочай групы, адсутнасьць неабходных дезяньняў у сфэры барацьбы з глябальным пацяпленьнем можа прывесьці да катастрафічных наступстваў.

«Я глыбока ўсхваляваны вынікамі дасьледваньня», — пракамэнтаваў падзею Эўрапейскі камісар па пытаньнях навакольнага асяродзьдзя Стаўрас Дзімас. «Для стабілізацыі выкідаў газаў, што правакуюць парніковы эфэкт, разьвітыя краіны павінны да 2020 г. скараціць узровень выкідаў на 30% ад узроўню 1990 г.», — падкрэсьліў ён. «Менавіта гэта Эўрапейская камісія прапанавала ў мінулым месяцы», — падкрэсьліў Эўракамісар.

Паводле заключэньняў Рабочай групы, пры адсутнасьці скарачэньня выкідаў рэчываў, што прыводзяць да парніковага эфэкту, сярэдняя тэмпэратура ў гэтым стагодзьдзі вырасьце на 1,8‑4°C. Беручы пад увагу рост тэмпэратуры на 0,7°С у мінулым стагодзьдзі, сытуацыя можа стаць катастрафічнай, сьцьвярджаюць навукоўцы.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0