10 лютага ў 22.00 на Лагойскім тракце яны выкралі вучня адной зь менскіх гімназіяў і вывезьлі яго ў вёску ў Смалявіцкім раёне.

Паводле намесьніка начальніка ўпраўленьня інфармацыі і грамадзкіх зьвязкаў МУС Алега Сьлепчанкі, супрацоўнікі службаў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй, крымінальнага вышуку МУС устанавілі месцазнаходжаньне выкрадзенага падлетка.

11 лютага ў апэрацыі па яго вызваленьні ды затрыманьні злачынцаў таксама ўдзельнічалі байцы спэцыяльнага падразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз». Злачынцы зьмешчаныя ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Дваіх раней ужо судзілі за забойства ды крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?