Мінская міліцыя шукае заручальны пярсцёнак, разлічваючы з яго дапамогай раскрыць жорсткае забойствапаведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама.11-гадовай даўніны,
У сакавіку 2000 г. на здымнай кватэры аднаго з дамоў па Партызанскім праспекце ў Мінску ураджэнец Азербайджана знайшоў трупы сваёй сужыцелькі, яе брата і сям’і сваіх суайчыннікаў, сярод якіх было і цела пяцігадовай дачкі.
Усяго ў гэты дзень загінула пяць чалавек,а сам гаспадар застаўся ў жывых толькі дзякуючы адсутнасці ў кватэры на момант жорсткай расправы.
Пры аглядзе памяшкання, дзе злачынцы зрабілі беспарадак, было ўстаноўлена, што нападнікі выкралі дакументы і вялікую колькасць залатых ювелірных вырабаў, у тым ліку і заручальны пярсцёнак адной з загінулых жанчын.
На ўнутраным баку пярсцёнка быў выгравіраваны памятны надпіс «Эльхан і Мяджыд».Гэта злачынства застаецца не раскрытым да цяперашняга часу.
У ходзе расследавання аператыўнікі ўстанавілі, што пярсцёнак з надпісам у далейшым набыў адзін з жыхароў нашай краіны і зараз захоўвае яго ў сябе.
«Гэта ювелірны выраб з’яўляецца ключавым рэчавым доказам па крымінальнай справе, у сувязі з чым упраўленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама звяртаецца з просьбай да ўладальніка пярсцёнка выдаць яго, чым выканаць свой грамадзянскі абавязак і дапамагчы расследаванню», — гаворыцца ў паведамленні ГУУС.
Усіх грамадзян, якія валодаюць
Канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.