Калегія Менскага абласнога суда разглядала касацыйную скаргу кіраўніка Клецкага раённага аддзелу адукацыі Анатоля Клімовіча, якога не задаволіла рашэньне Клецкага суда пра аднаўленьне на працы звольненай нібы за прагулы ў 2006 г. настаўніцы і дэмакратычнай актывісткі Іны Кебікавай.

Раённы суд палічыў пакараньне празьмерна жорсткім. Зрыву заняткаў па віне маладой настаўніцы не адбылося — пропуск прыпаў на час школьных вакацый. Апроч таго, выявіліся працэдурныя парушэньні — згоды на звальненьне не даваў мясцовы прафкам, як таго патрабуе калектыўная дамова.

Кебікава паведаміла, што прагул здзейсніла вымушана, бо павінна была разгружаць прывезеныя дровы.

Клімовіч, які прадстаўляў інтарэсы райана ніякіх новых довадаў на карысьць сваёй пазыцыі абласному суду не падаў. Толькі дадаў, што Кебікава не з’яўляецца сябрам прафсаюзу. Таксама высьвятлілася, што з заробку Кебікавай спраўна вылічалі прафсаюзныя складкі.

Менскі абласны суд пакінуў рашэньне Клецкага раённага суда бяз зменаў і абавязаў Клецкі РАА сплаціць ўсе судовыя пошліны, і кампэнсацыі Кебікавай за вымушаныя прагулы.

Фота Арцёма Лявы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?