Стала вядомая структура акцыянернага капіталу найбуйнейшай сацыяльнай сеткі Facebook, паведамляе Газета.ru.

Найбуйнейшы пакет — 30% акцый — належыць супрацоўнікам кампаніі. 24% папер у яе заснавальніка і выканаўчага дырэктара Марка Цукерберга. Трэці па велічыні пакета акцыянер сацыяльнай сеткі — гэта расійскі інвестыцыйны фонд Алішэра Усманава і Юрыя Мільнера DST з дзесяціпрацэнтным пакетам.

У Facebook няма даўгоў і назапашаная «грашовая падушка» у памеры $ 3,5 млрд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?