Міністр фінансаў Андрэй Харкавец паведаміў, што агульная сума даходаў кансалідаванага бюджэту на 2012 год прагназуецца ў 141.809,7 млрд. рублёў, ці 27,8% да ВУП.

Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў кансалідаванага бюджэту стануць: падатак на дададзены кошт — 33,2%, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці — 17,9%, падаходны падатак — 10,8%, падатак на прыбытак — 10%, акцызы — 8%.

Даходы па рэспубліканскім бюджэце прадугледжаны ў 92.772 млрд. рублёў з ростам да чаканага выканання бюджэту 2011 года на 86,3%.

Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваныя ў 92.772 млрд. рублёў з ростам на 83,3%.

Расходы кансалідаванага бюджэту прагназуюцца ў 141.809,7 млрд. рублёў, ці 27,8% да ВУП.

Рэспубліканскі бюджэт на 2012 год сфарміраваны бездэфіцытным.

«Праект бюджэту максімальна збалансаваны і дазваляе прафінансаваць усе сацыяльныя абавязацельствы дзяржавы перад грамадствам», — падкрэсліў Харкавец.

Таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Падатковы кодэкс. Паводле слоў Харкаўца, законапраект забяспечвае далейшае спрашчэнне падатковай сістэмы, парадку падліку і выплаты падаткаў, зніжэнне падатковай нагрузкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?