Гэта вынікае з фрагмента інтэрв’ю кіраўніка беларускай дзяржавы галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Русская служба новостей» (РСН) Сяргею Дарэнку. Гутарка адбылася ў Мінску 13 снежня і транслявалася ў эфіры 16 снежня.

Дарэнка сказаў: «Атрымліваецца, што патрэбна дыктатура ўсюды, дзе ёсць народ, схільны да архаізацыі. Дыктатар, які трымае масы, якія ўмоўна можна назваць быдлам, ажыццяўляе дыктатуру. Але ж яна рана ці позна зломіцца».

«Давайце возьмем, калі гэты дыктатар Кадафі, Хусэйн, Лукашэнка… (рэпліка Дарэнкі: „Вы і сябе аднеслі?“ Лукашэнка: „Гэта яны там адносяць, і я нават асабліва не здзіўляюся“),
Ахмадынежад — меншае зло, чым тое, якое можа быць, а гэта лёгка пралічыць. Будзе ісламізацыя», — лічыць Лукашэнка. «Я кажу пра яўрэяў. Іх спецслужбы даўно сказалі: не чапайце Егіпет. Так, нам з ім цяжка, але будзе горш. Не чапайце Асада. Так, ён трымае нас у напружанні, але гэты чалавек засцерагае нас ад вайны з Сірыяй.
Амерыканцы гэта не паслухалі. Дык навошта ж нам сёння скідваць гэтага архаічнага чалавека, лідара для таго, каб зрабіць яшчэ горш?»
 — сказаў беларускі прэзідэнт. Паводле яго меркавання, гэта робяць «безразважныя людзі». «Вы правільна сказалі, што гэта канечна. Скажам, што канечна, хоць вы гэта не можаце мне даказаць», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле меркавання Дарэнкі, у некаторых краінах ЗША ствараюць «кантраляваны хаос» з мэтай не кантраляваць тэрыторыі пры дапамозе войскаў, каб не губляць асабовы склад. І прывёў прыклад Лівіі як адной з «кропак хаосу». Лукашэнка лічыць, што «гэта ў іх не атрымаецца». «Яны там бяздумна, без усякіх на тое падстаў стварылі не проста лінію, а цэлы пояс. У Егіпце ісламісты перамаглі. Хіба палепшылася сітуацыя? Гэта была квітнеючая краіна», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?