Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце 16 снежня на трэцім этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Дыстанцыю 7,5 км спартсменка пераадолела за 20 хвілін 50,5 секунды з двума штрафнымі кругамі (1+1). Яна на 13,9 секунды адстала ад Вольгі Зайцавай з Расіі (0+1) і на 16,2 секунды апярэдзіла шведку Хелену Экхольм (1+0), якая фінішавала трэцяй.

Анастасія Дубарэзава паказала 10-ы вынік (21.43,1; 0+1), Людміла Калінчык — 13-ы (21.47,8; 1+0), Ірына Круко — 46-ы (23.03,0; 0+1), Надзея Скардзіна — 57-ы (23.19,3; 0+2) сярод 95 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету лідзіруюць немка Магдалена Нойнер (307 ачкоў), якая ў спрынце была чацвёртай, і Домрачава (279). Дубарэзава на 36-й пазіцыі (39), Калінчык — на 44-й (28), Скардзіна — на 60-й (12).

17 снежня пройдуць гонкі пераследу, 18-га — змешаная эстафета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?