Паліцыя адкрыла агонь па ўдзельнікам масавых беспарадкаў на чыгуначнай станцыі Шэтпе ў Мангістаўскай вобласці на захадзе Казахстана, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і яшчэ 12 параненыя. Пра гэта ў нядзелю паведаміла генеральная пракуратура Казахстана. Нагадаем, што ў суботу ў горадзе Жанаазэн было аб’яўленае надзвычайнае становішча.

Як паведамляе казахская служба радыё «Свабода», жыхары Шэтпе перакрылі рух цягніка «Мангышлак-Актабэ», запатрабаваўшы спыніць прымяненне зброі супраць страйкоўцаў ў Жанаазэне, дзе загінулі па меншай меры 11 чалавек.

Генпракуратура Казахстана заявіла, што сіла была ўжытая супраць групы хуліганаў, якія аказалі актыўны супраціў паліцыі і стварылі рэальную пагрозу для мірных жыхароў Шэтпе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?