Сярод затрыманых 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў выніку разгону мірнай акцыі пратэсту аказалася нямала дзяўчат, прысуджаных да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту.

Да гадавіны гэтай падзеі частка дзяўчат, якія ўтрымліваліся ў 10-й камеры ІЧУ Мінскага раёна, падрыхтавалі выпускную паштоўку.

«Кожны з нас на ўласным досведзе пераканаўся наколькі міліцыя не з народам і любое волевыяўленне жэстачайшэ караецца. Але сваёй мэты гэтыя людзі не дамагліся, бо ізалятары для нас сталі ўстановамі адукацыі, дзе выхоўваюць сілу волю і мужнасць. Мы прайшлі гэтую школу з гонарам і зарабілі права называцца яе выпускнікамі, атрымалі бескарысны, але сур’ёзны досвед», — пішуць у паштоўцы дзяўчаты.

Нараўне з выпускніцамі 10-й камеры, у паштоўцы згаданыя і іх «настаўнікі»: дырэктар школы — міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, спецыяліст па дамаводстве — старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, настаўнік АБЖ — намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Яўсееў, настаўніца правазнаўства — суддзя Вольга Комар, настаўнік фізкультуры — камандзір мінскага спецназа Аляксандр Лукомскі.

Сваім «настаўнікам» выпускніцы дзякуюць за тое, што «перасталі баяцца казаць услых тое, што на самай справе думаюць…» і жадаюць ім «навучыць прымаць правільныя рашэнні», бо за кожны ўчынак прыйдзецца адказаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?