Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) абрала птушкай 2012 года ў Беларусі чорнага стрыжа.
Як паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, чорны стрыж — гэта птушка
У Беларусі налічваецца 140–160 тыс. пар чорных стрыжоў.
Паводле слоў Шайкіна, гэты від вырашана абвясціць птушкай года ў сувязі з тым, што ён «упэўнена займае сваю экалагічную нішу» — гэта практычна адзіны гарадскі від, які сілкуецца лятучымі насякомымі. Акрамя таго, сёння для птушкі існуе праблема ў суіснаванні з людзьмі. Стрыж селіцца ў шчылінах у вышынных дамах, і нярэдкія выпадкі, калі падчас рамонту і рэканструкцыі будынкаў яго гнёзды заканапачваюць ці замуроўваюць.
Як паведаміў спецыяліст, асноўным мерапрыемствам кампаніі 2012 года ў падтрымку чорнага стрыжа будзе выраб і развешванне ў горадзе штучных гняздоўяў для птушак. Да гэтай працы будуць прыцягвацца не толькі прадстаўнікі АПБ, але і грамадскасці. Будуць арганізаваныя таксама разнастайныя ўлікі і назіранні за стрыжамі. Шайкін спадзяецца, што дзякуючы гэтым мерапрыемствам стрыжоў перастануць блытаць з ластаўкамі. Акрамя таго, будуць праводзіцца традыцыйныя акцыі — конкурсы малюнкаў і казак для дзяцей.