Казанова (Casanova).

ЗША, 2005, каляровы, 108 хв.

Жанр: касьцюмная рамантычная камэдыя.

Адзнака: 6,5 (з 10).

У карціне Ласэ Хальстрама самы вядомы палюбоўнік змагаецца за сэрца прыгажуні-фэміністкі, каб стаць яе верным (!) мужам. Карціна шчасьліва спалучае касьцюмную раскошу XVIII ст., легкадумнасьць ракако, барацьбу за правы жанчын (!), рэклямныя тэхналёгіі і бадзёрасьць тупых моладзевых камэдый.

Казанова Хальстрама — гэта вечна жывы імідж, які пераходзіць ад аднаго распусьніка да другога (галоўную партыю вядзе актор Гіт Лэджэр).

Паводле аўтараў, Казанова безнадзейна закахаўся ў ерэтычку-філязафіню, якая выдае памфлеты й выдатна фэхтуе. «Сучасная» жанчына дабралася да XVIII ст. і адчувае сябе ў ім вельмі ўтульна.

У адрозьненьне ад змрочнага «Казановы» Фэліні, карціна Хальстрама — мілая пацешка з цудоўнымі дэкарацыямі і вясновым аптымізмам. Нават сьвінападобнаму гандляру забясьпечана ў фінале сямейнае шчасьце. І хаця радасьці часоў ракако — гэта рэклямны хітрык, якая гледачу розьніца?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?