У падмаскоўнай Балашысе у пажары на тэрыторыі прадпрыемства загінулі два працоўныя зь беларусі. Яшчэ адзін беларус шпіталізаваны ў шокавым стане.
Пажар усчаўся ўначы на панядзелак у мікрараёне Гагарын гораду Балашыха. Агонь успыхнуў на другім паверсе двухпавярховага вытворчага цэху ў памяшканьні распранальні. Плошча пажару дасягала 30 квадратных мэтраў.
Узгараньне ўдалося ліквідаваць праз 50 хвілін, аднак распранальня цалкам выгарала. Пажар гасілі пяць пажарных разьлікаў. Прычына здарэньня высьвятляецца.
У застаўцы выкарыстанае фота photo.bymedia.net