Канчатковая ратыфікацыя пагаднення паміж Украінай і Еўрасаюзам аб асацыяцыі залежыць ад развіцця сітуацыі са справай экс-прэм'ера Юліяй Цімашэнка, заявіў у панядзелак старшыня Рады Еўрасаюза Херман ван Рампей.
Паводле яго слоў, Еўрасаюз занепакоены судовым пераследам Цімашэнка.
«Гэтую занепакоенасць мы паставілі ў залежнасць ад рашэння па канчатковай ратыфікацыі пагаднення», — сказаў ван Рампей падчас саміту Украіна — ЕС у Кіеве.
Ён дадаў, што Брусель таксама занепакоены «пэўнай палітызаванасцю» судовай сістэмы і станам свабоды слова ва Украіне.
«Гэтыя каштоўнасці адыгрываюць вырашальную ролю для далейшага збліжэння паміж Украінай і ЕЗ», — падкрэсліў ван Рампей.