Удзельнікі полацкага клюбу «Рошва» ініцыявалі цікавы праект — «Полацкі абярог». Далучыцца да яго можа кожны, хто ўмее трымаць у руках голку зь ніткай. Трэба ўсяго толькі пасшываць з акраўкаў пано памерам 45 на 45 см у любой тэхніцы, альбо зрабіць гафт такога самага памеру.

Да 20 траўня «Рошва» зьбірацьме працы, а потым іх пасшываюць у велічэзную стракатую полку. Гэта і будзе абярог для Полацку.

Як распавяла кіраўніца клюбу Ніна Ярмух, у абярэг увойдуць усе працы, нават зробленыя дзецьмі альбо навічкамі. На сёньня сабраныя ўжо 80 маленькіх пано. Іх дасылаюць ня толькі жыхаркі Полацку, але й майстрыхі зь іншых гарадоў Беларусі і нават з Расеі.

Падобныя праекты не аднойчы праводзіліся за мяжой, але ў Беларусі Полацак стане першым горадам, які займее такі абярог.

Ахвотныя да ўдзелу ў праекце, могуць дасылаць свае творы ў Цэнтар рамёстваў і нацыянальных культур, які месьціцца ў Полацку на вуліцы Леніна, 27.

Паводле Народных навінаў Віцебску

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0