20 снежня да 14-й гадзіны ў Шклоўскай калоніі быў зарэгістраваны шлюбу Марыны Адамовіч з палітвязнем Міколам Статкевічам.

Пасьля прыезду ў Шклоў спадарыня Марына сказала журналістам, што спадзяецца на рэгістрацыю шлюбу, якой дамагаліся каля года. Супрацоўніку калоніі, які падыйшоў да яе, яна сказала, што за гэтай сітуацыяй сочыць уся Еўропа. «Мне патэлефанавалі усе амбасадары», — сказала спадарыня Марына.

Па рэгістрацыі шлюбу ёй дазволілі правесці разам са зняволеным мужам амаль суткі за кратамі. Паводле заканадаўства, маладыя меліся быць разам трое сутак. Непрацягае спатканне скончыцца заўтра а палове на дзявятую гадзіну раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?