Пытанне ўвядзення адзінай валюты ў Адзінай эканамічнай прасторы сёння не абмяркоўваецца, аднак не здымаецца з парадку дня. Пра гэта паведаміў журналістам у Маскве віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас.

«На сённяшні дзень пытанне аб увядзенні адзінай валюты не абмяркоўваецца. Аднак у кароткатэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве гэта пытанне не здымаецца з парадку дня», — сказаў Сяргей Румас.

Разам з тым, паводле яго слоў,

«увядзенне адзінай валюты будзе вяршыняй інтэграцыі».
«Для гэтага нам трэба паслядоўна прайсці цэлы шэраг крокаў па выраўноўванні як макраэканамічнай палітыкі, так і валютнай для таго, каб гэтае рашэнне магло быць рэалізавана на практыцы», — растлумачыў Сяргей Румас.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?