Аб гэтым паведаміў сёння журналістам віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас.

Паводле слоў Сяргея Румаса, беларускаму боку засталося вырашыць адно пытанне ў рамках узятых абавязацельстваў. У прыватнасці, неабходна падпісанне ўказа кіраўніка дзяржавы аб перадачы няпрофільных актываў Нацыянальнага банка. Віцэ-прэм’ер адзначыў, што праект указа завізіраваны ўсімі і знаходзіцца ў Адміністрацыі Прэзідэнта. «Мы чакаем яго падпісання на гэтым тыдні. Адпаведна, адразу грашовыя сродкі паступяць у Беларусь», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?