Як паведаміла жонка Бяляцкага Наталля Пінчук, Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) МУС і суд Першамайскага раёна Мінска
адмовілі асуджанаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў спатканні з82-гадовым бацькам, які знаходзіцца пры смерці.
20 снежня яна была на прыёме ў ДВП. «Я атрымала адказ, у якім гаворыцца: «Ваш зварот разгледжаны. У адпаведнасці з артыкулам 25 закона Беларусі аб парадку і ўмовах утрымання асоб пад вартай, асоба, якая ўтрымліваецца пад вартай, мае права на кантакты з абаронцамі, спатканне з блізкімі сваякамі і сябрамі сям’і ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у прызначаных для гэтых мэтаў памяшканнях пад вартай. Іншага парадку прадастаўлення спаткання асобам, у дачыненні да якіх прысуд не ўступіў у законную сілу, не прадугледжана».
«Пасля гэтага я паехала ў суд.
У вуснай форме старшыня суда Тамара Высоцкая паведаміла мне, што яна не можа перарабіць дазвол на спатканне Бяляцкага з бацькам. Фактычна гэта азначае, што Бяляцкаму забаронена такое спатканне»,— сказала Пінчук.
Варта адзначыць, што 19 снежня гэты ж суд даў дазвол на спатканне Бяляцкага з бацькам. Аднак калі жонка праваабаронцы адвезла пісьмовае рашэнне суда ў СІЗА,
ёй заявілі, што паперы аформлены неналежным чынам. Акрамя таго, у адміністрацыі СІЗА заявілі, што ў іх няма магчымасці канваіраваць Бяляцкага ў Мінск і гарантаваць бяспекую.