Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 21 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу на значнай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, у крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі слабы галалёд і наліпанне мокрага снегу. Днём у асобных раёнах невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 6°С, днём мінус 3 — плюс 2°С.

У Мінску 21 снежня воблачна з праясненнямі. Часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём каля 0°С.

22 і 23 снежня
ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў крайніх усходніх раёнах невялікі кароткачасовы снег.
На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўночны, паўночна-заходні, днём 23 снежня з пераходам на паўднёва-заходні 3–8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу мінус 2–8°С, месцамі да мінус 10°С, днём мінус 6 — плюс 1°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?