Каб падзівіцца на ўнікальны музэй камянёў, сабраны жыхаркай вёскі Васілевічы, наведнікам Аўгустоўскага каналу прапануюць зрабіць крук у восем кілямэтраў.

Камяні ў гародзе, на падлозе й кніжных паліцах. У калекцыі — амаль 2000 асобнікаў. Чарапахі, насякомыя і людзі — фантазія 50‑гадовай Галіны Мельнікавай бязьмежная.

Усё пачалося 16 гадоў таму, калі спадарыня Галіна з мужам пераехала ў вёску. Сьпярша камяні зьбірала проста для калекцыі, а пасьля пачала маляваць на іх вобразы людзей і жывёлаў.

Вёска Васілевічы, дзе жыве энтузіястка, месьціцца ўсяго ў 4‑х кілямэтрах ад галоўнай адметнасьці рэгіёну — Аўгустоўскага каналу. Ваенныя доты, палацавы комплекс князёў Сьвяцк‑Валовічаў. Да сьпісу турыстычных мясьцінаў найбліжэйшым часам дадасца і сядзіба Галіны Мельнікавай.

Рэканструкцыя Аўгустоўска каналу скончылася летась. Цяпер мясцовыя ўлады прапрацоўваюць праекты турыстычнай інфрастуктуры. Галіна Мельнікава перакананая, што ейнае захапленьне можа дапамагчы адраджэньню вёскі: «Я тут не нарадзілася, але воляю лёсу я трапіла сюды, і калі б мне на родзе было напісана сыграць у лёсе гэтай вёскі хоць якуюсьці маленькую ролю, я была б шчасьлівая».

Першыя крокі ўжо зробленыя: гатовы пастамэнт і прывезены гіганцкі валун. Яго спадарыня Галіна знайшла ў лесе. Менавіта ён і стане сымбалем вёскі.

Паводле АНТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0