У выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэма выйшлі новыя кнігі:
Гэта кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў ХХ стагоддзя».
Многія нарысы друкаваліся на старонках «Нашай Нівы» ў
Харэўскi
ISBN 978-9955-
Кніга складаецца з нарысаў і эсэ, што былі напісаны аўтарам у розныя гады і часткова друкаваліся ў розных выданнях. Аўтар прапануе сваю інтэрпрэтацыю твораў мастацтва, храналогія стварэння якіх ахоплівае ўвесь найноўшы час — ад канца ХІХ ст. да нашых дзён. Прадстаўлены імёны шырока вядомых творцаў, а таксама тыя, што ўпершыню ўведзены ў беларускі культурны кантэкст.
Прызначаецца ўсім, хто вывучае мастацтва альбо творыць сам.
Роўда У. Палiтычная сiстема Рэспублiкi Беларусь: вучэб. дапам. — Вiльня: ЕГУ, 2011. — 354 с.
ISBN 978-9955-
Разглядаецца эвалюцыя палітычных інстытутаў нашай краіны ад моманту дасягнення незалежнасці; утрымліваецца кампаратыўны аналіз палітычных працэсаў у Беларусі, якія параўноўваюцца з тымі, што адбываліся ў іншых постсавецкіх краінах; падрабязна разглядаюцца такія пытанні, як атачэнне сістэмы, эвалюцыя палітычнага рэжыму, інстытуцыйная структура, асаблівасці палітычнай культуры і сацыялізацыі, асаблівасці дзейнасці груп інтарэсаў, спецыфіка агрэгацыі інтарэсаў, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў выбарах, дзейнасці партый і партыйнай сістэме. Выкарыстоўваюцца творы беларускіх і замежных палітолагаў.
Прызначана для студэнтаў і магістрантаў паліталагічных спецыяльнасцей, а таксама ўсіх, хто цікавіцца палітыкай.