паведаміла на прэс-канферэнцыі 20 снежня намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

Яна адзначыла, што

зніжкі на тавары могуць складаць ад 10 да 50%,
і гэта будзе залежаць ад таго, наколькі гандлёвыя арганізацыі знізяць сваю гандлёвую нацэнку, а таксама ад зніжэння адпускной цаны вытворцамі.

У перадсвяточныя дні ўведзены мараторый на закрыццё магазінаў на пераразлік, санітарныя дні і рамонт. Прадоўжана праца каля пяці тысяч гандлёвых аб’ектаў. Кафэ і рэстараны пры наяўнасці замоў працуюць да 6.00, за выключэннем убудаваных у жылыя дамы.

Наркевіч паведаміла, што

больш за 500 кандытарскіх цэхаў выпусцяць 4 тыс. тон прадукцыі.
Мінгандаль чакае павелічэння тавараабароту па гэтай прадукцыі на 90 млрд. рублёў. Пройдзе прыкладна 3,5 тыс. кірмашоў-распрадажаў кандытарскіх і кулінарных тавараў, у тым ліку святочна аформленых.

У гандлёвую сетку будзе пастаўлена 1,89 млн. падарункавых набораў ад 20 тыс. рублёў у розным афармленні. Ужо пастаўлена і прадаецца 1,2 млн. падарункаў 70 відаў. У чацвёртым квартале ў гандлёвую сетку пастаўлена 400 тыс. дал шампанскіх і пеністых він ад 21 тыс. рублёў за бутэльку. Усяго плануецца паставіць 4,5 млн. бутэлек, што на 7% больш, чым летась.

Наркевіч таксама паведаміла, што з 17 снежня пачалі працу прыкладна 800 ёлачных кірмашоў. Плануецца рэалізаваць прыкладна 200 тысяч жывых ёлак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?