Пасля 31-гадовага шлюбу бацькі вядомай спявачкі, жонкі рэпера і саўладальніка клуба НБА «Нью-Джэрсі Нетс» Джэй-Зі Беёнсэ Ціна і Мэцью Ноўлз развяліся. Доўгі і складаны шлюбаразводны працэс пачаўся каля двух гадоў таму.
Маці цемнаскурай поп-дзівы ў 2009 годзе падала заяву ў суд пасля таго, як высветлілася, што ў яе мужа было пазашлюбнае дзіця ад жыхаркі Лос-Анджэлеса. І толькі ў мінулым месяцы суд штата Тэхас вынес канчатковае рашэнне аб разводзе. У судзе Ціна заявіла, што шлюбнае жыццё стала «невыносным» з-за цяжкіх канфліктаў, якія «не пакідаюць ніякай надзеі на прымірэнне».
Мэцью Ноўлз цягам многіх гадоў быў менеджарам Беёнсэ. Менавіта ён зрабіў з дачкі салістку папулярнай групы Destiny’s Child. Ён жа прывёў спявачку да паспяховай сольнай кар’еры. Артыстка падкрэсліла, што нягледзячы на скандальны развод бацькоў, па-ранейшаму любіць бацьку і спыняе толькі дзелавыя адносіны, а не асабістыя.
gazeta.ru
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ